wd wp Пошук:

Эн Ветэмаа

Эн Ве́тэмаа (эст.: Enn Vetemaa; нар. 20 чэрвеня 1936, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1977).

Біяграфія

Друкуецца з 1958. Скончыў у 1959 годзе Талінскі політэхнічны інстытут, у 1965 годзе Талінскую кансерваторыю.

Творчасць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сацыяльнага гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне народнага эстонскага эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).

Зноскі

  1. Enn Vetemaa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Enn Vetemaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12402808X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Suri Enn Vetemaa
  5. Bibliothèque nationale de France Enn Vetemaa // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  6. Enn Vetemaa // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Заслужаныя пісьменнікі Эстонскай ССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Эстонскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных