Э́ндрэ Ге́лерт (венг.: Endre Gellért; 1 кастрычніка 1914, Будапешт — 1 сакавіка 1960) — венгерскі рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1954). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1950, 1953.
Скончыў у 1935 годзе Тэатральную акадэмію. З 1946 года прафесар Тэатральнага інстытута. У 1945—1960 вядучы рэжысёр Нацыянальнага тэатра.
Заснавальнік венгерскай рэалістычнай школы рэжысуры, паслядоўнік К. С. Станіслаўскага.
Сярод пастановак: «Панскае баляванне» Ж. Морыца (1948), «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1955), «Рэвізор» М. Гогаля (1951), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1952).