wd wp Пошук:

Эндру Фаер

Эндру Захары Фаер (англ.: Andrew Z. Fire, нар. 27 красавіка 1959 г, Пала-Альта, штат Каліфорнія) — амерыканскі навуковец, малекулярны генетык. Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта. У 2006 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне разам з Крэйгам Мело за «адкрыццё РНК-інтэрферэнцыі — эфекту гашэння актыўнасці вызначаных генаў».

Біяграфія

Нарадзіўся 27 красавіка 1959 г у Пала-Альта (Каліфорнія). Адукацыю атрымаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1978) і ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (1983). З 1986 па 2003 год працаваў у аддзяленні эмбрыялогіі Інстытута Карнегі (Балтымор, Мэрыленд). З 1989 прафесар Універсітэта Джонса Хопкінса. З 2003 года прафесар паталогіі і генетыкі ў медыцынскай школе Стэнфардскага ўніверсітэта.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 2004) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Навуковыя працы

Зноскі

  1. Andrew Z. Fire // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrew Zachary Fire // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Andrew Z. Fire // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 https://profiles.stanford.edu/andrew-fire
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пала-Альта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных