wd wp Пошук:

Энгельбрэкт Энгельбрэктсан

Энгельбрэкт Энгельбрэктсан (шведск.: Engelbrekt Engelbrektsson) (? — 4 мая 1436, востраў на возеры Ельмарэн) — кіраўнік найбуйнейшага ў сярэднявечнай Швецыі народнага паўстання 1434-36, народны герой.

Мадэль помніка Энгельбрэкту Энгельбрэктсану, пастаўленага ў Эрэбру ў 1865 г.

Дробны дваранін, бергсман (горны майстар) у Нурборгу (Даларна). Паўстанне было накіравана супраць палітыкі дацкіх каралёў у Швецыі (а фактычна на скасаванне Кальмарскай уніі). Паўстанцы вызвалілі большую частку краіны ад дацкіх гарнізонаў і дамагліся звяржэння караля Эрыка Памеранскага. Пад іх націскам у студзені 1435 у г. Арбуга было склікана пашыранае пасяджэнне дзяржаўнага савета (рыксрода), у якім прынялі ўдзел не толькі дваране і духавенства, але і прадстаўнікі гарадоў, а магчыма, і сельскіх абшчын (лічыцца ўмоўна першым шведскім рыксдагам). Энгельбрэкт Энгельбрэктсан быў абвешчаны «правадыром дзяржавы» (rikshövitsman) і ўведзены ў склад рыксрода. Арыстакратыя здолела фактычна адхіліць Энгельбрэкта Энгельбрэктсана ад кіраўніцтва рухам. Энгельбрэкт Энгельбрэктсан у 1436 годзе зноў падняў народ, але быў забіты Бенгтсанамі, паўстанне разгромлена.

Зноскі

  1. Engelbrekt Engelbrektinpoika // Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Engelbrektsson Engelbrekt // sapere.it

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Рэгенты Швецыі
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1390-я гады
Катэгорыя·Памерлі ў 1436 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1390 годзе