wd wp Пошук:

Эмерык Аўгуст Чапскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапскі. Эмерык Ча́пскі, Эмерык Аўгуст Гутэн-Ча́пскі (Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, польск.: Emeryk August Hutten-Czapski; 21 (25) жніўня 1897, в. Станькава — 31 студзеня 1979) — польскі гісторык, палітычны дзеяч.

Біяграфія

З роду графаў Гутэн-Чапскіх, сын графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.

У міжваеннай Польшчы ў 1925—1931 гг. быў старшынёй слонімскага аддзела Саюза землеўласнікаў з Беларускіх крэсаў. Уваходзіў у палітычную групоўку «віленскія кансерватары». У 1930 і 1935 г. выбіраўся дэпутатам («паслом») у польскі сейм.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 г. выехаў за мяжу, працаваў у польскіх дзяржаўных установах, застаўся ў эміграцыі. Даследаваў сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй. Сабраў багатую калекцыю старых карт Польшчы і ВКЛ, ініцыятар выдання «Каталога старых карт Польскай Рэчы Паспалітай у калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага і іншых зборах» (1978).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Віленскія кансерватары
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Чапскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Станькаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных