wd wp Пошук:

Эма Радукану

Э́ма Радука́ну (англ.: Emma Raducanu; нар. 13 лістапада 2002 года, Таронта, Канада) — брытанская прафесійная тэнісістка. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2021).

Спартыўная кар’ера

У 2021 годзе дэбютавала на адкрытым чэмпіянаце Нотынгема па тэнісе[3][4].

У чэрвені 2021 года дэбютавала на Уімблданскім турніры[5]. Абыграла Віталію Дзячэнка[6] і Маркету Вандроўшаву[7]. Стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай, якая выйшла ў трэці раўнд Уімблданскага турніру пасля Алены Балтачы[8]. Пасля перамогі над Саранай Кырсця ў трэцім раўндзе стала наймалодшай брытанскай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў чацвёрты раўнд (на той момант ёй было 18 гадоў і 239 дзён)[9][10][11]. У матчы чацвёртага раўнда Уімблданскага турніру супраць Айлы Тамлянавіч знялася з гульні ў другім сэце з-за «праблем з дыханнем»[12].

На пачатку жніўня 2021 года згуляла на турніры Silicon Valley Classic, прайграўшы Чжан Шуай у першым раўндзе[13]. У тым жа месяцы згуляла на турніры WTA 125K series у Чыкага, саступіўшы ў фінале Клары Таўсан[en] (1:6, 6:2, 4:6)[14]. Пасля гэтага яна паднялася на 150-е месца ў рэйтынгу WTA.

Прайшоўшы праз стадыю кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату ЗША 2021 года, Эма Радукану абыграла Штэфані Фегеле, Чжан Шуай, Сару Сарыбес Торма і Шэлбі Роджэрс, выйшаўшы ў чвэрцьфінал турніру[15]. У чвэрцьфінале Эма абыграла Белінду Бенчыч у двух сэтах і выйшла ў паўфінал турніру. Яна стала першай тэнісісткай у гісторыі, якая выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША з ліку тых, якія прайшлі кваліфікацыю турніру[16]. Пасля перамогі над Марыяй Сакары выйшла ў фінал, не прайграўшы ніводнага сэту на працягу спаборніцтваў[17] і стала першай брытанкай, якая выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру за 44 гады[18]. У фінале 11 верасня 2021 года Эма Радукану ў двух сэтах перамагла Лейлу Фернандэс (6:4, 6:3)[19]. Яна стала пераможцай «US Open», будучы 150-й ракеткай свету [20].

Асабістае жыццё

Эма нарадзілася ў Канадзе ў сям’і румына і кітаянкі. Калі дзяўчыне было два гады, бацькі пераехалі з ёй у Лондан (Вялікабрытанія). Пачала гуляць у тэніс у тэніснай акадэміі Бромлі[21].

Эма некалькі раз на год прыязджае ў Бухарэст (Румынія), дзе наведвае сваю бабулю па бацькоўскай лініі. Любіць румынскую кухню[22]. Прыкладамі для пераймання ў тэнісе лічыць Лі На і Сімону Халеп[22][23].

Зноскі

  1. Player Profile // WTA website
  2. 1 2 https://www.wtatennis.com/players/328366/emma-raducanu
  3. Burrage and Raducanu receive main draw wildcards at Viking Open Nottingham (англ.) . LTA.org.uk (5 чэрвеня 2021).
  4. 2021 Nottingham Open Singles Draws (англ.) . WTATennis.com.
  5. Young talent among familiar names as Wimbledon main draw and qualifying wildcards announced (англ.) . LTA.org.uk (17 чэрвеня 2021).
  6. Wimbledon 2021: Britain’s Dan Evans, Cameron Norrie and Emma Raducanu advance (англ.) . BBC Sport (30 чэрвеня 2021).
  7. Ostapenko, Sevastova win repeat thrillers; home hope Raducanu upsets Vondrousova (англ.) . WTATennis.com (1 ліпеня 2021).
  8. Wimbledon 2021: British wildcard Emma Raducanu, 18, beats Marketa Vondrousova to reach third round (англ.) . BBC Sport (1 ліпеня 2021).
  9. Get to Know Emma Raducanu, the British teen making history at Wimbledon (англ.) . WTATennis.com (4 ліпеня 2021).
  10. British teenager Emma Raducanu extends thrilling Wimbledon debut (англ.) . The Guardian (1 ліпеня 2021).
  11. Falkingham, Katie. Wimbledon 2021: Emma Raducanu, 18, defeats Sorana Cirstea in straight sets to reach fourth round (англ.) . BBC Sport (3 ліпеня 2021).
  12. Carayol, Tumaini. Emma Raducanu out of Wimbledon after retiring with breathing problems (англ.) . The Guardian (5 ліпеня 2021).
  13. Emma Raducanu makes losing return to WTA Tour in San Jose after Wimbledon exploits (англ.) . BBC Sport (3 жніўня 2021).
  14. Emma Raducanu: British teenager misses out on first WTA title in Chicago (англ.) . BBC Sport (22 жніўня 2021).
  15. Emma Raducanu dismantles Shelby Rogers to reach US Open quarter-final (англ.) . The Guardian (6 верасня 2021).
  16. US Open: Emma Raducanu reaches semi-finals by beating Belinda Bencic (англ.) . BBC Sport (8 верасня 2021).
  17. Emma Raducanu reaches US Open final in New York (англ.) . BBC Sport (10 верасня 2021).
  18. 18-летняя британская теннисистка Эмма Радукану вышла в финал US Open (руск.) . BBC News Russian (10 верасня 2021).
  19. Emma Raducanu makes tennis history with US Open final win (англ.) . The Guardian (12 верасня 2021).
  20. pressball.by
  21. Introducing Wimbledon 2021’s Grand Slam debutantes (англ.) . Women’s Tennis Association (21 чэрвеня 2021).
  22. 1 2 Dinu, Remus. EXCLUSIV Emma Răducanu, dialog cu Gazeta Sporturilor după prima victorie a carierei la Wimbledon (рум.) . Gazeta Sporturilor (1 ліпеня 2021).
  23. Raducanu driving forward with Bulldog spirit, looks to model herself on Halep & Li Na (англ.) . Lawn Tennis Association (29 ліпеня 2020).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2002 годзе
Катэгорыя·Тэнісісты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных