wd wp Пошук:

Эмануіл Ясюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ясюк. Эмануіл Ясюк (1906, в. Жухавічы (цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — 10 снежня 1977, Пасейк, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

У 1930-х скончыў універсітэт у Льежы (Бельгія) з дыпломам інжынера. Падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Стаўбцоўскага раёна. Дэлегат Усебеларускага царкоўнага сабора (жнівень 1942) і Другога Усебеларускага кангрэса. З лета 1944 — на эміграцыі. Выкладаў у гімназіі польскага лагера DP у Рэгенсбургу[1]. Пасля аднаўлення дзейнасці Беларускай цэнтральнай рады ў 1948 — міністр замежных спраў у кабінеце Ю. Сабалеўскага. У 1950 пераехаў у ЗША. Жыў у Пасейку (Нью-Джэрсі, ЗША). Быў саўласнікам кампаніі «Крыс электронікс». Займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, узначальваў арганізацыю Амерыканскія прыхільнікі БЦР. Быў заснавальнікам арганізацыі беларускіх ветэранаў у Пасейку, віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі (прадстаўнік БККА у Пасейку), парафіянінам і фундатарам парафіі царквы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.

Зноскі

  1. Рагуля, Б. Беларускае студэнцтва на чужыне / Барыс Рагуля. — 2-е выд., выпраўленае і дапоўненае. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 10). — ISBN 985-504-048-1. — С. 107.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Льежскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Пасейку
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня