wd wp Пошук:

Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі

Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі (БККА) — грамадская арганізацыя беларусаў у ЗША. Каардынуе работу беларускіх згуртаванняў, якія прытрымліваюцца палітычнай платформы Беларускай цэнтральнай рады.

Гісторыя

Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі створаны 11 лютага 1951 года ў г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) як выканаўчы орган Кангрэса беларусаў Амерыкі. Сярод задачаў БККА былі: каардынацыя працы беларускіх арганізацый у ЗША, выступленні ад іх імя перад амерыканскімі палітычнымі і грамадскімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі. Першым старшынёй БККА стаў Мікалай Шчорс.

Старшыні

Камітэт збірае і распаўсюджвае інфармацыю на надзённыя беларускія тэмы. Выдае і распаўсюджвае часопіс «Беларуская думка».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·1951 год у ЗША