wd wp Пошук:

Элі Жазеф Картан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Картан.

Элі Жазеф Картан (фр.: Élie Joseph Cartan; 9 красавіка 1869, Далам’ё, Ізер, Францыя — 6 мая 1951, Парыж) — французскі матэматык, член Парыжскай АН (1931). Бацька матэматыка Анры Картана.

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1891, Парыж), з 1912 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта. Вучань Гастона Дарбу і Софуса Лі.

Асноўныя працы — па тэорыі бесперапынных груп, дыферэнцыяльных ураўненняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі.

У 1894 годзе заклаў асновы алгебраічнай тэорыі груп Лі. У 1913 годзе пабудаваў тэорыю прадстаўленняў паўпростых груп Лі з дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй. У 1899—1902 гадах стварыў так званы метад знешніх форм, які дазволіў яму вырашыць праблему сумеснасці сістэм пфафавых ураўненняў. У дыферэнцыяльнай геаметрыі шматмерных прастор ім пабудаваны абагульненыя прасторы афіннай, праектыўнай і канформнай складнасці і, акрамя таго, дадзены агульны метад рухомага рэпера, які ў злучэнні з метадам вонкавых форм з’яўляецца эфектыўным сродкам рашэння геаметрычных праблем.

Аўтар шэрагу важных работ у галіне матэматычнай фізікі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119240424 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Картан Эли Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Картан Эли Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  6. 1 2 https://books.google.cat/books?id=_8eaAwAAQBAJ — С. 7.
  7. https://books.google.cat/books?id=_8eaAwAAQBAJ — С. 8.
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя М. І. Лабачэўскага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ізер
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Касмолагі
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных