У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман. Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. 9 студзеня 1997) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Сярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15.
Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85[3].
13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкорд[4]. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі[5], таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23).
Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў[6].
Год | Турнір | Месца правядзення | Дысцыпліна | Месца | Вынік |
---|---|---|---|---|---|
2014 | летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2014 | Нанкін, Кітай | 100 м з/б | 2 ! | 13,38 |
2015 | Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў | Эскільстуна, Швецыя | 100 м з/б | 1 ! | 13,15 |
2016 | Чэмпіянат Еўропы | Амстэрдам, Нідэрланды | 100 м з/б | 16-е (1/2) | 13,18 |
Чэмпіянат свету сярод юніёраў | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | 1 ! | 12,85 CR | |
2017 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Бялград, Сербія | 60 м з/б | 11-е (1/2) | 8,57 |
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі | Быдгашч, Польшча | 100 м з/б | 2 ! | 12,95 | |
Чэмпіянат свету | Лондан, Вялікабрытанія | 100 м з/б | 19-е (1/2) | 13,16 | |
Летняя Універсіяда | Тайбэй, Тайвань | 100 м з/б | 2 ! | 13,17 | |
2018 | Чэмпіянат свету ў памяшканні | Бірмінгем, Вялікабрытанія | 60 м з/б | 10-е | 8,06 |
Чэмпіянат Еўропы | Берлін, Германія | 100 м з/б | 1 ! | 12,67 | |
2019 | Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні | Глазга, Вялікабрытанія | 60 м з/б | 3 ! | 8,00 |
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[7]. 27 жніўня, на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, бар’ерыстка заявіла, што гатовая змяніць спартыўнае грамадзянства, калі яе будуць прэсаваць.