wd wp Пошук:

Элтан Джон

Элтан Джон

Сэр Элтан Геркулес Джон (англ.: Elton Hercules John, сапраўднае імя Рэджыналд Кэнэт Дуайт (Reginald Kenneth Dwight); нар. 25 сакавіка 1947, Пінер, Вялікабрытанія) — англійскі рок-спявак, кампазітар і піяніст. Рыцар-бакалаўр (1997) і кавалер ордэна Брытанскай імперыі (CBE, камандор, 1995).

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Набыў вялікую папулярнасць у 1970-я г.

На працягу сваёй амаль 40-гадовай кар’еры Элтан Джон прадаў больш за 450 мільёнаў пласцінак. 54 яго сінгла ўваходзілі ў брытанскі Топ-40. Ён займае 49-е месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў па версіі часопіса Rolling Stone. Элтан Джон — адзін з самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў 1970-х гадоў: сем яго альбомаў займалі першыя месцы ў Billboard 200, 23 сінгла ўваходзілі ў амерыканскі Топ-40, 16 падымаліся ў першую дзесятку і 6 — на першае месца . Адзін з іх, «Candle in the Wind» (версія, прысвечаная прынцэсе Дыяне) разышоўся 37000000 тыражом.

У рэпертуары пераважаюць меладраматычныя балады і творы ў стылі рок-н-рола. Аўтар поп-оперы «Аіда» (2000). Актыўна гастраліруе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11880054X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Elton John // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Афіцэры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Постаці брытанскай музыкі
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Пашаны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі