wd wp Пошук:

Элен Уайт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уайт.

Элен Уайт (англ.: Ellen Gould White; сапр. Гарман (Harmon) 26 лістапада 182716 ліпеня 1915) — ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня.

Біяграфія

Элэн Гульда Уайт нарадзілася ў сям’і фермераў Роберта і Юнікі Гарман. У сям’і ўсе былі спадкаемнымі членамі метадысцкай царквы. Ранняе дзяцінства Элен прайшло за некалькі міль ад невялічкага мястэчка Горам, штат Мэн. У сем гадоў Элен з бацькамі пераехала ў мястэчка Портленд, штат Мэн. Тут яна і яе сям’я сталі паслядоўнікамі Уільяма Мілера, зашто пасля былі выключаны з метадысцкай царквы. Аднак пасля таго, як не адбылася чаканая падзея, прадказаная Мілерам у яго спробах тлумачэння кнігі Адкрыцця (Апакаліпсісу) з Новага Запавету і Данііла са Старога Запавету, яна, па ўласных сцвярджэннях, мела шэраг адкрыццяў і бачанняў пра ўваход Ісуса Хрыста ў Нябесную скінію, пра неабходнасць выконваць суботу з Дэкалогу (Дзесяці Запавядзей, і пра іншыя змены ў дактрынах адвэнтызма, што паклала пачатак яе прапаведніцка-рэфарматарскай дзейнасці. Была ў ліку заснавальнікаў і рэфарматараў канфесіі адвэнтыстаў сёмага дня. Паводле вучэння адвэнтыстаў, бачанні Элэны Уайт паклалі пачатак вяртанню людзей да здаровага ладу жыцця, правільным узаемаадносінам з Богам і шырокай місіянерскай дзейнасці адвентыстаў сёмага дня.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ellen G. White // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пацыфісты
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы