wd wp Пошук:

Элвіс Кастэла

Дэклан Патрык Мак-Манус (англ.: Declan Patrick MacManus; нар. 25 жніўня 1954, Лондан), больш вядомы як Элвіс Кастэла (англ.: Elvis Costello) — брытанскі спявак і кампазітар, які аказаў вялікі ўплыў на развіццё сучаснай поп-музыкі. Спачатку быў удзельнікам паб-рок-сцэны, да канца 1970-х гадоў ён стаў адным з самых папулярных выканаўцаў новай хвалі, а пасля атрымаў рэпутацыю, магчыма, самага аўтарытэтнага аўтара-выканаўцы пасля Боба Дылана. Сем альбомаў Элвіса Кастэла ўваходзілі ў UK Top 20, а Brutal Youth (1994) падняўся да № 2. Самымі паспяховымі сінгламі гэтага выканаўцы былі «I Can not Stand Up For Falling Down» (№ 4, 1980) і «A Good Year for the Roses» (№ 6, 1981). У 2004 годзе імя музыканта было ўнесена ў спіс 50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone.

Зноскі

  1. http://www.universalis.fr/encyclopedie/elvis-costello/
  2. Declan Patrick MacManus — 2000.
  3. 1 2 3 4 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Рок-музыканты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў