wd wp Пошук:

Экстрафларальныя нектарнікі

Экстрафларальныя нектарнікі на чарэшні

Экстрафларальныя нектарнікі — нектарныя залозы ў вышэйшых раслін, якія размяшчаюцца па-за межамі кветкі (на кветаножках, прылістках, сцеблах, лісці). Аб паходжанні экстрафларальных нектарнікаў існуе некалькі тэорый, па адной з якіх яны патрэбныя для вывядзення лішніх цукроў. Акрамя таго, яны служаць для прыцягнення мурашак, што адпужвае фітафагаў, які ядуць лісце расліны (напрыклад, вусеняў)[1]. Вонкава экстрафларальныя нектарнікі прадстаўляюць сабой чырвоныя ўздуцці дыяметрам прыкладна 2 мм, якія размяшчаюцца на парастках. У ліпы яны размяшчаюцца ў аснаванні ліста.

Зноскі

  1. Гусеницам проще сменить кормовое растение, чем вступать с ним в «гонку вооружений» • Сергей Лысенков • Новости науки на «Элементах» • Эволюция, Энтомология, Ботаника (руск.) . elementy.ru. Праверана 1 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Парастак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты