wd wp Пошук:

Эканоміка Мальты

Мальта — індустрыяльная краіна з развітымі прамысловасцю, гандлем, сферай фінансаў і паслуг.

Важнае значэнне мае турызм (звыш 1000000 чал. у год), другая пасля прамысловасці крыніца паступлення замежнай валюты. ВНП на душу насельніцтва 8712 долараў ЗША (1995). Вядучыя галіны прамысловасці — электронная (дае звыш 3 / 5 кошту экспарту), тэкстыльная, харчовая (вытворчасць садавінавых кансерваў і сокаў, тытунёвых вырабаў), хіміка-фармацэўтычная. Значны даход прыносяць суднарамонт і суднабудаванне (мальтыйскія докі — найбуйнейшыя на Міжземным моры). Захаваліся старадаўнія мастацкія рамёствы — чаканка па срэбру і золату, пляценне карункаў, шкладуўная вытворчасць і інш. Сельская гаспадарка грае малаважную ролю, большасць харчавання імпартуецца. Вырошчваюць ранні бульбу, гародніну, з садавіны — персікі, клубніцы, вінаград, цытрусавыя, інжыр, аліўкі і інш. Чыгункі няма. Галоўны марскі порт — Валета. Міжнародны аэрапорт Луга.

Энергетыка

Хоць Мальта мае магчымасць развіцця сонечнай і ветравой энергетыкі, краіна вырабляе амаль усе электраэнергію, выкарыстоўваючы нафту, якую цалкам імпартуе. Прапанова Сільвіа Берлусконі пабудаваць атамную электрастанцыю на Мальце для патрэб італьянскай энергетыкі выклікала пратэсты на Мальце.

Вытворчасць электраэнергіі: 1,620 GWh (1998)

Спажыванне электраэнергіі: 1,507 GWh (1998)

Экспарт: 0 kWh (1998)

Імпарт: 0 kWh (1998)

Зноскі

  1. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  2. World Bank Open DataСусветны банк. Праверана 27 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканоміка Мальты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мальта