wd wp Пошук:

Эдуард Уладзіслававіч Галубок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубок. Эдуард Уладзіслававіч Галубок (псеўданім Э. Горскі; 1906, Мінск — 1943) — беларускі фалькларыст, літаратуразнавец і крытык.

Біяграфія

Сын драматург і рэжысёра Уладзіслава Галубка (1882—1937). Прымаў удзел у Тэатральнай трупе Галубка[1]. Скончыў у 1930 годзе БДУ, у 1934 годзе аспірантуру пры АН БССР. У 1931—1933 гадах у Інстытуце літаратуры і мастацтва, у 1934—1941 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела этнаграфіі і фальклору ў Інстытуце гісторыі АН БССР[2]. Пасля арышту бацькі ў 1937 г. застаўся без працы, але праз некаторы час вярнуўся ў інстытут. Падрыхтаваў да абароны дысертацыю па беларускай драматургіі. У 1939 г. знаходзіўся ў складзе навукова-даследчай экспедыцыі АН БССР, якая працавала ў радзівілаўскім замку ў Нясвіжы[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, прапаў у 1943 годзе без вестак[1].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў беларускую літаратуру, найперш драматургію (артыкулы «Каштоўны ўклад у беларускую драматургію» і «Праблемы мастацкага росту беларускай драматургіі», 1934), беларускі фальклор[2].

Друкавацца пачаў у сярэдзіне 1920-х гг. Выступаў як літаратурны і тэатральны крытык. Яго артыкулы і рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Заклік», «Полымя», «Мастацтва і рэвалюцыя», «Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Звязда» і інш[1].

З’яўляецца адным з аўтараў зборнікаў «Драматургія» (1934), «Пісьменнік і мова» (1934). У Беларускае дзяржаўнае выдавецтва былі здадзены рукапісы кніг «Шляхі развіцця БДТ-3» (напісана разам з бацькам) і «Мастацкае выхаванне ў сістэме нашай школы», якія зніклі бясследна[1]. Склаў зборнікі «Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939, з А. Калечыцам), «Жанчына ў беларускай народнай творчасці» (1940, з А. Калечыцам і Н. Багдановіч)[2].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Эдуард ГАЛУБОК // Збор твораў выдаецца па заказу і на сродкі Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне» ў рамках праекта «Лёсы і памяць». Мінск, «Беларускі кнігазбор», 2005 — ISBN 985-504-014-7
  2. 1 2 3 І. У. Саламевіч. Галубок Эдуард Уладзіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Зніклыя без вестак