wd wp Пошук:

Эдмунд Георг Герман Ландау

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ландау.

Эдмунд Георг Герман (Іезекііль) Ландау (ням.: Edmund Georg Hermann (Yehezkel) Landau; 14 лютага 1877, Берлін — 19 лютага 1938, Берлін) — нямецкі матэматык, які ўнёс істотны ўклад у тэорыю лікаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і паспяховага берлінскага ўрача яўрэйскага паходжання, прафесара Леапольда Ландау (1848—1920), маці Ёхана Якобі паходзіла з вядомага банкірскага дома Якобі. Да 16 гадоў вучыўся ў берлінскай Французскай гімназіі (Collège Français), якую паспяхова скончыў на 2 гады раней, чым трэба.

У 1899 годзе пад кіраўніцтвам Фрабеніуса падрыхтаваў і абараніў дысертацыю па тэорыі лікаў, пасля чаго прыняты дацэнтам у Берлінскі ўніверсітэт. У гэтыя ж гады выпусціў 2 зборнікі матэматычных галаваломак, звязаных з шахматамі.

У 1901 годзе абараніў доктарскую (habilitation thesis) аб шэрагах Дзірыхле ў аналітычнай тэорыі лікаў. У 1905 годзе ажаніўся з Мар’янай Эрліх, дачкой нобелеўскага лаўрэата Паўля Эрліха.

У 1909 годзе, пасля смерці Мінкоўскага, заняў яго кафедру і становіцца прафесарам матэматыкі Гётынгенскага ўніверсітэта. Тут ён працаваў да 1934 года, калі нацысты пачалі кампанію чысткі ўніверсітэта ад «неарыйскіх элементаў».

У канцы 1920-х гадоў наведаў Палесціну. Быў абраны прафесарам Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме, удзельнічаў у заснаванні там Інстытута матэматыкі, прачытаў там першы курс лекцый на іўрыце.

У 1934 годзе пад ціскам нацыстаў Ландау быў змушаны сысці ў адстаўку. Ён не захацеў пакінуць Германію і працягваў жыць у Берліне. З 1935 года выкладаў у Кембрыджскім, у 1937—1938 гадах — у Брусельскім універсітэтах. Памёр у 1938 годзе ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118726161 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Ландау Эдмунд Георг Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Ландау Эдмунд Георг Герман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 20 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Матэматыкі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі ў тэорыі лікаў
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 19 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны