wd wp Пошук:

Эдвард Вестэрмарк

Эдвард Вестэрмарк

Эдвард Аляксандр Вестермарк (шведск.: Edvard Alexander Westermarck; 20 лістапада 1862, Гельсінгфорс, Вялікае княства Фінляндскае - 3 верасня 1939, Тэнхола, Фінляндыя) — шведскамоўны фінскі філосаф і сацыёлаг, адзін з піянераў сексалогіі. Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам экзагаміі і забароны на інцэст.

Біяграфія

З 1918 па 1921 год быў рэктарам Акадэміі Аба. Вядомы як адкрывальнік эфекту Вестэрмарка, калі дзеці, якія выхоўваліся разам, як правіла, не адчуваюць сексуальнай цягі адзін да аднаго, стаўшы дарослымі, незалежна ад іх генетычнага сваяцтва. Будучы прафесарам у Лонданскай школе эканомікі, удзельнічаў у стварэнні акадэмічнай сацыялогіі ў Вялікабрытаніі.

Навуковыя працы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе