wd wp Пошук:

Парыжскае мірнае пагадненне

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парыжскі дагавор.

Парыжскае пагадненне аб спыненні вайны і аднаўленні міру ў В’етнаме — дыпламатычнае пагадненне, падпісанае ў Парыжы 27 студзеня 1973 года па выніках чатырохгадовых перамоваў бакоў В’етнамскай вайны. Пагадненне было падпісана міністрамі замежных спраў Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, Рэспублікі В’етнам, ЗША і Часовага рэвалюцыйнага ўрада Рэспублікі Паўднёвы В’етнам.

Змест

Асноўныя палажэнні Парыжскага пагадненні:

Выкананне

Парыжскае пагадненне было заклікана спыніць В’етнамскую вайну, якая ішла з канца 1950-х гадоў у выглядзе грамадзянскай вайны паміж дзвюма часткамі В’етнама з наступным умяшаннем ЗША, СССР і шэрагу іншых дзяржаў. Аднак, як і ў выпадку з Жэнеўскімі пагадненнямі 1954 года, варагуючыя бакі шматкроць парушалі падпісаныя дамоўленасці, так як механізм кантролю за іх выкананнем быў недастатковым. Асноўным наступствам пагадненняў стаў выхад з вайны ЗША. 29 сакавіка быў завершаны вывад амерыканскіх войскаў з Рэспублікі В’етнам, а 1 красавіка Паўночны В’етнам завяршыў працэдуру рэпатрыяцыі амерыканскіх ваеннапалонных. Аднак задэклараваны свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Рэспубліцы В’етнам так і не былі праведзеныя. Баявыя дзеянні неўзабаве аднавіліся, і пасля набылі такі ж шырокамаштабны характар, як і раней. Паўночны В’етнам не вывеў свае войскі з поўдня, наадварот, працягваў нарошчваць іх[K 2]. Перамовы паміж бакамі зайшлі ў тупік. У сакавіку 1975 года паўночнав’етнамская армія ўварвалася ў Рэспубліку В’етнам і на працягу двух месяцаў ўстанавіла кантроль над ёй, што супярэчыла пункту Парыжскага пагаднення аб мірным характары ўз’яднання.

Кіраўнікі дэлегацый ЗША і Паўночнага В’етнама на перамовах Генры Кісінджэр і Ле Дык Тхо былі ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру за сваю ролю ў дасягненні Парыжскіх пагадненняў. Ле Дык Тхо адмовіўся яе прыняць, матывуючы гэта тым, што сапраўдны мір у В’етнаме так і не наступіў.

На думку значнай часткі амерыканскай грамадскасці і афіцыйных асоб, на старонцы праблема пакінутых у В’етнаме амерыканскіх ваеннапалонных.

У масавай культуры

Каментарыі

  1. Фактычна яны былі спыненыя 15 студзеня.
  2. Магчыма, паўночнав’етнамцы зыходзілі з таго, што іх войскі не былі замежнымі, хоць Паўночны В’етнам наогул адмаўляў факт іх удзелу ў баявых дзеяннях на Поўдні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1973 год у В’етнаме
Катэгорыя·1973 год у Францыі
Катэгорыя·Студзень 1973 года
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы ЗША
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Падзеі 27 студзеня
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вайна ў В’етнаме
Катэгорыя·1973 год у палітыцы
Катэгорыя·1973 год у ЗША