wd wp Пошук:

Эакід

Эакід (грэч.: Aιακίδης) — цар старажытнага Эпіра з роду Пірыдаў, які кіраваў у 331 — 313 гадах да н.э.[2]

Каля 316 годзе да н.э. Эакід спрабаваў дапамагчы сваёй стрыечнай сястры Алімпіядзе, маці Аляксандра Вялікага, у яе вайне з Касандрам і быў выгнаны з Эпіра македонцамі. У 313 годзе да н.э. Эакід вярнуўся ў Эпір і зноў выступіў супраць Касандра. Філіп, адзін з вайскаводаў Касандра, разбіў яго. Эакід быў вымушаны бегчы ў Этолію, дзе і загінуў[2]. Царская ўлада ў Эпіры пасля гэтага перайшла да Алкета II.

Зноскі

  1. Любкер Ф. Pyrrhus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1133–1135.
  2. 1 2 Обнорский Н. П.,. Эакид // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Папярэднік:
Аляксандр I
Цар Эпіра
331 да н.э.313 да н.э.
Пераемнік:
Алкет II
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цары эпірскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IV стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 313 годзе да н.э.