wd wp Пошук:

Шэрардыя

Шэрардыя[3], жэрардыя[4] (Sherardia) — манатыпны род раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Уключае адзіны від — Шэрардыя палявая[3] (Sherardia arvensis).

Род названы ў гонар брытанскага батаніка Уільяма Шэрарда(руск.) бел..

Батанічнае апісанне

Шэрардыя палявая. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна, 5-30 см вышынёй. Корань чырвоны, верацёнападобны. Сцеблы прасцёртыя, чатырохгранныя. Ніжняе лісце лапатавае, сабрана ў мутоўку па 4; верхняе — ланцэтнае, па 6 у мутоўцы.

Кветкі двухполыя, сабраны ў галоўкавыя суквецці. Чашачка з адгінам, шасцізубцовая. Вяночак варонкападобны, ружова-ліловы ці белы, адгін чатырохлопасцевы. Тычынак 4; слупок двураздельны; лычыкі галоўкавыя. Плод — сухі, падвойны, шурпаты арэшак.

Цвіценне май—верасень, плоданашэнне з чэрвеня.

Сінаніміка

Роду

Віду

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Марэнавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі