wd wp Пошук:

Шыраканосыя малпы

Шыраканосыя малпы, або амерыканскія малпы, малпы Новага Свету (Platyrrhini) — парватрад (parvus — лац.: малы, маленькі) прыматаў. Разам з вузканосымі малпамі (малпамі Старога Свету) уваходзяць у інфраатрад малпападобныя, а з даўгапятамі ўтвараюць падатрад суханосых прыматаў.

Шыраканосыя малпы — адзіныя за выключэннем чалавека прыматы, якія жывуць на амерыканскім кантыненце. Іх арэал распасціраецца ад паўднёвай Мексікі да паўночнай Аргенціны. На астравах Карыбскага мора раней існавалі некалькі цяпер вымерлых відаў, якія адносіліся да групы антыльскіх малпаў (Xenotrochini).

Даўжыня цела 15—91 см. Найменшым прадстаўніком гэтага інфраатрада з’яўляецца карлікавая ігрунка, якая важыць усяго 100 г, а найбольшымі з’яўляюцца равуны і некаторыя віды павукападобных малпаў, чыя вага перавышае 10 кг. Хвост доўгі, звычайна даўжэйшы за цела, у некаторых хапальны. Маюць шырокую насавую перагародку, ноздры павернуты ў бакі. Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца пераважна пладамі, праросткамі і лісцем, насякомымі, таксама яйцамі птушак, дробнымі жывёламі. Жывуць да 25 гадоў. Усе малпы Новага Свету жывуць на дрэвах і, за выключэннем начных малпаў, актыўныя днём.

Найстаражытнейшыя выкапнёвыя знаходкі шыраканосых малпаў адносяцца да эпохі алігацэну. З двух іншых інфраатрадаў суханосых малпаў больш цеснае сваяцтва звязвае іх з малпамі Старога Свету, чым з даўгапятамі. Верагодна, што продкі гэтага таксона перабраліся праз Атлантычны акіян на плаваючым бярвенні ў эпоху, калі адлегласць паміж кантынентамі была яшчэ не такой вялікай.

Класіфікацыя

Малпы Новага Свету складаюцца з пяці сямействаў:

Прыналежнасць вымерлых антыльскіх малпаў яшчэ не высветлена да канца, аднак часцей за ўсё іх прылічваюць да сямейства сакавых малпаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Шыраканосыя малпы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта