Шыра́ (руск.: Шира) — бяссцёкавае горка-салёнае возера ў Расіі, у Шырынскім раёне Хакасіі. Знаходзіцца ў Мінусінскай (Чулыма-Енісейскай) катлавіне за 160 км ад горада Абакан і за 340 км ад Краснаярска[1].
Плошча паверхні возера 32 (35[1]) км. Даўжыня 9,5 км, шырыня да 5 км[1]. Глыбіня да 21,6 (24[1]) м. Берагі возера пакатыя, з пясчанымі пляжамі. Дно высцілае серавадародны іл. У возера ўпадае невялікая рака Сон[1].