wd wp Пошук:

Шыпшынавы суп

Шклянка з шыпшынавым супам

Шыпшынавы суп (шведск.: Nyponsoppa) — суп з шыпшыны,[1] папулярны далікатэс у Швецыі. Яго часта ставяць на стол у якасці напою або ў якасці дэсерту з малаком, вяршкамі або ванільным марожаным. Вельмі часта ядуць упрыкуску з маленькім мігдальным печывам. Калі ядуць на сняданак, то суп значна прасцейшы, у ім менш садавіны і ён больш вадкі.

Ягады збіраюць спелымі і чырвонымі, пасля першых замаразкаў восенню, затым старанна высушваюць,[2] зберагаючы пры гэтым вялікую колькасць вітаміну C.[3] Высушаныя плады шыпшыны можна набыць у шведскіх крамах прадуктаў харчавання на імпарт.

Акрамя таго, шыпшынавы суп звычайна ўжываюць пры прастудзе у сувязі з высокім утрыманнем вітаміну С.

Зноскі

  1. http://homecooking.about.com/od/fruitrecipes/r/blfruit8.htm Архівавана 19 жніўня 2009. Recipe for Rose hip soup.
  2. Swedish Recipes: Old and New (1955) (Page 6) American Daughters of Sweden (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 15 студзеня 2011.

  3. Giese, Paula. Native foods - rose hips (нявызн.) (2 верасня 1995). Праверана 8 жніўня 2008.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Шведская кухня
Катэгорыя·Супы
Катэгорыя·Дэсерты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных