wd wp Пошук:

Шчорсаўскі сельсавет

Шчо́рсаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шчорсы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1378 чалавек[1], з іх 96,5 % — беларусы[2].

Насельніцтва, жыхароў: 1378 (2009 г.)[1], 1207 (2017 г.).

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў (2017 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[1]
Антонаўшчынавёска26
Аўдзеевічывёска112
Балотцавёска84
Гнесічывёска137
Дужае Полехутар2
Казённыя Лычыцывёска75
Лаўрышававёска146
Панямоньвёска83
Ураджайнаявёска92
Шчорсыаграгарадок621

Арганізацыі і прадпрыемствы

Гандаль і сфера паслуг

Установы адукацыі

Установы аховы здароўя

Культура

Славутасці

Зноскі

  1. 1 2 3 Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шчорсаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любчанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе