Лаўры́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лаўрышава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчорсаўскага сельсавета.