wd wp Пошук:

Шчомысліцкі сельсавет

Шчо́мысліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Шчомысліца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Падгайскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Падгай. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прылукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падгай. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Прылукі, 16 ліпеня 1954 года — у вёску Падгай[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Сеніцкага сельсавета перададзены вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шчомысліца, сельсавет перайменаваны ў Шчомысліцкі[2]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Строчыцкага сельсавета і частка скасаванага Мядзвежынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Аташкі, Крапіўка, Міхалова, Пятроўшчына, Рылаўшчына, Сухарава і Траскоўшчына)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4989 чалавек[4], з іх 89,7 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,8 % — в’етнамцы, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Шчомысліцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна