wd wp Пошук:

Сеніцкі сельсавет

Се́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сеніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Падгайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Каханаўшчына, Лявонцавічы, Падгай, Скарынічы і пасёлак Скарынічы)[1]. 29 верасня 2006 года ў склад Мачулішчанскага пассавета перададзены вёскі Аляксандрава і Мачулішчы[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 10236 чалавек[3], з іх 88,7 % — беларусы, 7,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,7 % — палякі[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 246 Об изменении границ Сеницкого сельсовета и Мачулищанского поссовета Минского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сеніцкі сельсавет
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара