Шу́рыца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Галбіца (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 20 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Плошча вадазбору 70 км². Пачынаецца каля вёскі Карпавічы, працякае праз возера Старадворскае, упадае ў Галбіцу прыкладна за 400 м на поўнач ад вёскі Галбея. Вадазбор у паўночнай частцы Свянцянскіх град. Рэчышча Шурыцы часткова каналізаванае на працягу 7,5 км ніжэй Старадворскага возера. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў і ручаёў.
Каля ракі населеныя пункты Карпавічы, Стары Двор, Пруднікі. Паміж вёскамі Карпавічы і Стары Двор на рацэ вадасховішча[1].