wd wp Пошук:

Штэфан Лохнер

Штэфан Лохнер, Майстар Штэфан Кёльнскі (ням.: Stefan Lochner, Stephan Lochner; 1400—1410, Мерсбург — 1451, Кёльн) — нямецкі жывапісец, вядучы майстар кёльнскай школы.

Працаваў у Кёльне з пачатку 1430-х гг. Разглядаецца гісторыкамі мастацтва як галоўны майстар кёльнскай школы. Для мастакоў гэтай школы характэрны лірызм і мяккасць у трактоўцы вобразаў Святога Пісання.

Лохнер ішоў па слядах заснавальніка школы, майстра Вільгельма. Галоўны і несумненны яго твор — знакаміты алтарны складань у Кёльнскім саборы з выявамі «Пакланення вешчуноў» на сярэдняй дошцы і сцэн з жыцця св. Герэона і св. Уршулі на бакавых створках (напісаны пасля 1426 года). Верагодна, яму ж належаць «Маці Божая ў альтанцы з ружаў», якая знаходзіцца ў кёльнскім Музеі Вальрафа-Рыхарца, і «Грамніца Пана» (1447) у Дармштацкай галерэі.

У 1447 годзе Лохнер становіцца членам гарадской рады Кёльна.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118728679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Германіі XV стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў 1451 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1410 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных