wd wp Пошук:

Шліфавальны станок

Бесцэнтравы шліфавальны станок

Шліфавальны станокстанок для апрацоўкі вырабаў абразіўным інструментам (шліфаваннем).

Металарэзны шліфавальны станок

Выкарыстоўваюць для надання дэталям дакладных памераў і правільнай геаметрычнай формы, змяншэння шурпатасці паверхняў, пры фінішных метадах апрацоўкі, заточванні рэжучых інструментаў, абразанні загатовак і для абдзіркі загатовак, атрыманых коўкай, ліццём, штампоўкай.

Падзяляюцца на кругла-, унутры-, плоска-, бесцэнтрава-шліфавальныя; заточныя, паліравальныя, даводасныя і іншыя; прызначаныя для шліфавання пэўных дэталей (зубчастых колаў, каленчатых валоў, турбінных лапатак і да т.п.).

Вярчэнне шліфавальнага круга — ад індывідуальнага рухавіка праз раменную перадачу, дэталей — ад асобнага прывода з бесступенчатым рэгуляваннем. Прывод зваротна паступальных перамяшчэнняў сталоў і бабак гідраўлічны, падачы на глыбіню — механічны або гідраўлічны.

На Беларусі металарэзныя шліфавальныя станкі выпускаюць Аршанскі станкабудаўнічы завод “Чырвоны барэц”, віцебскія заводы ААТ “Вістан”, ААТ “Візас”, Гомельскі станкабудаўнічы завод.

Дрэваапрацоўчыя шліфавальныя станкі

Падзяляюцца на стужачныя, цыліндравыя (барабанныя), дыскавыя, бабінныя, шчотачныя і камбінаваныя.

Дэталі пры апрацоўцы прыціскаюцца да рабочага органа (або наадварот). У некаторых выкарыстоўваецца механічная перадача загатовак. Усе станкі маюць пылапрыёмнікі.

Шліфавальныя станкі ў каменаапрацоўцы

У каменаапрацоўцы пашыраны так званыя рукаўныя шліфавальныя станкі, у якіх лёгка мяняецца становішча інструмента пры апрацоўцы, і настольныя шліфавальныя станкі. Пры масавай апрацоўцы абліцовачных вырабаў выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя шліфавальныя станкі партальнага, кансольнага ці маставога тыпу.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Станкі
Катэгорыя·Абразіўная апрацоўка