wd wp Пошук:

СтанкаГомель

ААТ «СтанкаГомель» (Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава; руск.: ОАО «СтанкоГомель», Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова) — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі.

Гісторыя

У 1885 годзе ў Гомелі быў створаны металаапрацоўчы завод. У 1920—1922 гадах — 3-і чыгуналіцейны і механічны завод, у 1923—1927 гадах — чыгуналіцейны і механічны завод «Пралетарый», з 1927 да 1935 ці 1938 года — чыгуналіцейны, механічны, арматурны і кацельны завод «Пралетарый», пазней — Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава[1][2]. З 2000 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»[1], пазней пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «СтанкаГомель»[3].

У 1985 годзе завод вырабіў 2938 станкоў[4]. У 1993 годзе завод пачаў вытворчасць універсальных кансольна-фрэзерных станкоў па ліцензіі нямецкага завода «Heckert Chemnitzer Werkzeugmaschinen GmbH»[5].

Сучаснасць

Завод вырабляе кансольна-фрэзерныя, свярлільна-фрэзерна-растачныя і іншыя станкі, некаторыя тавары народнага спажывання[6][7]. У 2017 годзе завод вырабіў металарэзных станкоў на 10,76 млн руб., агульная выручка склала 12 млн руб., чысты прыбытак — 0,3 млн руб.[7] У 2017 годзе 57,7% прадукцыі было рэалізавана ў Беларусі, 42,3% экспартавалася ў Расію і іншыя краіны[7].

У 2000-я годы на заводе працавалі 1400 чалавек, у 2015 — 720, у 2016 — 639, у 2017 — 594[6][7].

У снежні 2017 года заводу адключылі ацяпленне з-за даўгоў[8]. У 2019 годзе мясцовыя жыхары скардзіліся на шкодныя выкіды з ліцейнай вытворчасці завод[9]. У 2015 годзе гарадскія ўлады абвясцілі пра вынас прадпрыемства на ўскраіну горада[10].

Зноскі

  1. 1 2 Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 111.
  2. Гомельский станкостроительный завод им. С.М.Кирова Архівавана 3 мая 2021. на сайце «Архівы Беларусі»
  3. ОАО «СтанкоГомель»
  4. Почему заводы Гомеля «вылетают в трубу»? Промышленное производство у нас сократилось по некоторым позициям в 100 раз
  5. ОАО «Гомельский станкостроительный завод имени С.М. Кирова»
  6. 1 2 Старонка завода на сайце Мінпрама РБ
  7. 1 2 3 4 Інфармацыйны мемарандум Архівавана 3 мая 2021.
  8. На гомельском заводе в декабре работают без отопления: отключено за долги Архівавана 3 мая 2021.
  9. Гомельчане вызвали МЧС из-за выбросов с ОАО «СтанкоГомель». На предприятии заверили, что все нормально Архівавана 3 мая 2021.
  10. Как изменится областной центр в ближайшие 15 лет?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Станкабудаўнічыя заводы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гомеля
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат