wd wp Пошук:

Візас

Віцебскі завод заточных станкоў “Візас” — прадпрыемства, заснаванае ў 1944 годзе ў Віцебску на базе Клінскага чыгуналіцейнага завода (Маскоўская вобласць), які ў 1941 годзе быў эвакуіраваны ў г. Беларэцк (Башкірыя), а ў снежні 1944 года перавезены ў Віцебск. 3 1945 г. завод заточных станкоў, у 1966 — 70 гг. рэканструяваны для вырабу заточных станкоў высокай і асабліва высокай дакладнасці з аўтаматычным і паўаўтаматычным цыклам работы. 3 1992 г. — арэнднае прадпрыемства «Візас».

Віцебскі завод заточных станкоў быў у СНД адзіны стваральнік заточных станкоў і прылад да іх. Выпускае спецыялізаваныя станкі-паўаўтаматы з лічбава-праграмным кіраваннем сістэмы ўпраўлення нямецкай фірмы “Сіменс”. Па заказу Мінскага падшыпнікавага завода адкрыта лінія станкоў для вырабу прылад для аўтамабіляў, якая забяспечвае рамонтныя запатрабаванні ў Беларусі. Асноўная прадукцыя прадпрыемства: станкі заточныя для металарэзнага інструменту, металарэзныя, для апрацоўкі оптыкі акуляраў, дрэваапрацоўчыя.

Экспарт прадукцыі ажыццяўляецца ў Расію (Ульянаўскі аўтамабільны завод, Санкт-Пецярбургскі механічны завод, маскоўскія заводы “Салют” і імя Хрунічава, Серпухаўскі і Томскі інструментальныя заводы).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·1944 год у Віцебску
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебска
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе