wd wp Пошук:

Швянчонелей

Швянчонелей (літ.: Švenčionėliai), традыцыйная беларуская назва — Новыя Свянця́ны — горад ва ўсходняй Літве, у Вільнюскім павеце, на рацэ Жэймяне. Аддалены ад Швянчоніса на 10 км на захад і на 87 км на паўночны ўсход ад Вільнюса.

Гісторыя

Паселішча ўзнікла ў канцы ХІХ стагоддзя вакол станцыі на чыгунцы Варшава — Санкт-Пецярбург. Пасля 1920 года ў складзе Польшчы і ў гэты ж год атрымала статус горада. У верасні 1939 года горад далучаны да СССР (у складзе БССР), а з 1940 года перададзены ў склад Літоўскай ССР.

У 1995 годзе стаў цэнтрам аднайменнай сянюніі.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Швянчонелея
Год 1970 1979 1989 2001 2005 2006 2010
жыхароў 5 447 6 566 7 712 6 923 6 585 6 480 6 162

Славутасці

Касцёл Святога Эдуарда

Спасылкі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Швянчоніскага раёна