wd wp Пошук:

Шверынскі сабор

Від на сабор з Пфафентайха.

Кафедральны сабор Святой Марыі і Святога Іаана (ням.: Der Schweriner Dom St. Marien und St. Johannis) — лютэранскі сабор у горадзе Шверын (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія).

Сабор, трохнефавая базіліка, пабудаваны ў 1260-1416 гг. Вядома, што ў 1228 годзе на яго месцы была асвечана раманская царква, закладзеная яшчэ ў 1172 годзе і ад якой захаваўся парадны партал ля паўднёвага бакавога нефа. Па сваіх памерах ён лічыцца адным з самых буйных будынкаў, пабудаваных у стылі цаглянай готыкі. Па даўжыні свайго галоўнага нефа, роўнай 100 м ён лічыцца самай буйнай царквой ганзейскага перыяду на Балтыцы. Вышыня яго вежы, пабудаванай толькі ў 1889—1892 гг па праекце Георга Даніэля складае 117,5 м. Сучасны выгляд сабор набыў толькі ў 1980-я гг. Побач з саборам размешчаны Рыначная плошча і штучнае возера Пфафентайх.

У храме знаходзіцца бронзавая эпітафія герцагіні Алены, адлітая ў нюрнбергскай майстэрні Петэра Фішэра ў 1527 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Храмы Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі
Катэгорыя·Лютэранскія храмы Германіі
Катэгорыя·Цагляная готыка
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Славутасці Шверына