wd wp Пошук:

Шварцэнбергі

Шварцэнбергі (ням.: Schwarzenberg, чэшск.: Schwarzenbergové) — вядомы з XII стагоддзя франконскі дваранскі род з Зайнсгайма, які пазней уступіў у аўстрыйскае падданства і ў XVIIIXX стст. стаў найбуйнейшым землеўладальнікам Багеміі. Пры роспуску Свяшчэннай Рымскай імперыі ўладанні дому Шварцэнбергаў былі медыятызаваныя па акце Рэйнскага саюза.

Прадстаўнікі

Эркінгер фон Зайнсгайм (пам. 1437) набыў ва ўладанне замак Шварцэнберг у Шайнфельдзе і быў узведзены ў імперскія бароны. З нашчадкаў яго вядомыя:

Крумлаўскі замак — адна з рэзідэнцый Шварцэнбергаў

Рэзідэнцыі і пахавальні

Апроч радавога замка ў Франконіі, Шварцэнбергі пабудавалі змрочны замак Гімбарн каля Марыенхайдэ ў графстве Марк. Свае ўладанні ў Багеміі яны прымножылі за кошт шлюбаў са спадчынніцамі Розенбергаў і іншых валадарных родаў, набыўшы старадаўнія замкі Крумлаў, Вімперк, Орлік, Тршэбань, Звікаў, Цімеліц і іншыя. У Празе іх імя носіць былы палац Лобкавіцаў (1545—1567) — адзін з найбольш вытанчаных помнікаў Рэнесансу на поўнач ад Альпаў. Венскі палац Шварцэнбергаў, пабудаваны ў 1697—1728 гадах імператарскімі архітэктарамі Фішэрам фон Эрлахам і Гільдэбрантам, лічыцца эталонам аўстрыйскага барока.

Месцам пахавання Шварцэнбергаў служыць фамільная капэла ў пражскім саборы Святога Віта, акрамя таго вядомыя неагатычныя пахавальні Шварцэнбергаў у Доманіне каля Тршэбаня і ў гарадку Орлік-над-Влтавау.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герцагі Германіі
Катэгорыя·Шварцэнбергі