wd wp Пошук:

Замак Глубака

Замак Глу́бака (чэшск.: Zámek Hluboká) — замак у Паўднёвай Чэхіі, пабудаваны ў псеўдагатычным стылі. Знаходзіцца ў г. Глубака-над-Влтавай за 140 км на поўдзень ад Прагі.

Гісторыя

Замак быў заснаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя дваранінам Чэхам з Будзеёвіцаў на скале вышынёй 83 метра над ракой Влтавай недалёка ад мястэчка Подградзі і пабудаваны ў гатычным стылі. Яго першапачатковая назва — замак Фраўэнберг. Пазней ён неаднаразова перабудоўваўся, набываючы то рэнесансныя, то барочныя рысы. За першыя 400 гадоў існавання, з XIII па XVII стагоддзі, замак змяніў 26 гаспадароў[1].

Замак у гатычным стылі быў пабудаваны ў канцы XV стагоддзя Вілемам II з Пернштэйна. Пазней замак перайшоў ва ўласнасць караля Фердынанда I Габсбургскага, які ў 1562 годзе прадаў яго панам з Градца. У 15711587 гадах Адам II з Градца (1549—1596) правёў вялікую рэканструкцыю замка ў рэнесансным стылі, якой кіраваў італьянец Бальтазарэ Маджы. Акрамя Маджы ў рэканструкцыі бралі ўдзел італьянскія архітэктары Вінчэнца Вагарэлі і Даменіка Бенедэта Камета.

У 1660 годзе замак стаў уласнасцю роду Шварцэнбергаў. Менавіта з гэтай фамілій замак абавязаны сваім сучасным абліччам. У XIX стагоддзі замак падвергся значнай рэканструкцыі ў стылі неаготыкі. У якасці ўзору для перабудовы замка паслужыў Віндзарскі замак, архітэктарам праекта рэканструкцыі з’яўляецца венскі архітэктар Францішак Бера. Ідэя стварэння «Чэшскага Віндзара», як неафіцыйна завецца замак[1], належала адной з уладальніц замка — герцагіні Элеаноры Шварцэнберг. Шварцэнбергі валодалі замкам аж да 1945 года.

У 1947 годзе замак Глубака быў нацыяналізаваны і з тых часоў з’яўляецца дзяржаўным музеем.

Замак сёння

Унутраны двор замка

Комплекс замка ўключае 140 пакояў, 11 вежаў, 2 унутраныя двары, зашклёную аранжарэю, стайні. Сцены замка і ўнутры, і знадворку ўпрыгожаны паляўнічымі трафеямі яго ранейшых уладальнікаў. Акрамя таго, у пакоях замка можна ўбачыць рыцарскія даспехі сям’і Шварцэнбергаў. У замку прадстаўлена мэбля XVIII—XIX стагоддзяў, калекцыя галандскага жывапісу XVI—XVII стагоддзяў, гістарычнай зброі, фарфору, фаянсу і шкла (пачынаючы з 1604 года), а таксама старадаўніх габеленаў. Інтэр’еры замка абстаўлены ў стылі позняга перыяду англійскага рэнесансу. Столі ў памяшканнях замка, дзверы, рамы для карцін упрыгожаны майстэрскай разьбой па дрэве.

Вакол замка разбіты англійскі парк плошчай 190 гектараў з рэдкімі відамі дрэў і сістэмай сажалак.

Зноскі

  1. 1 2 Глубака над Влтавай — Паўднёвая Чэхія Архівавана 25 сакавіка 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі
Катэгорыя·Збудаванні Чэхіі ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Замкі Паўднёвачэшскага края
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта