wd wp Пошук:

Шартрскі сабор

Сабор Шартрскай Божай Маці — храм у горадзе Шартр, за 80 км ад Парыжа, адзін з найпрыгажэйшых помнікаў французскай готыкі і ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Цяперашні будынак сабора быў ўзведзены ў 13 стагоддзі пасля таго, як у 1194 годзе пажар знішчыў стары раманскі храм. Паўночная вежа была скончана пазней у стылі палымянай готыкі і зрабілася заўважна вышэй за паўднёвую, надаўшы сабору непаўторны асыметрычны сілуэт.

З IX стагоддзя ў Шартры захоўваецца туніка, якая належыла некалі, як лічыцца, Божай Маці, была падорана Карлу Вялікаму канстанцінопальскай імператрыцай Ірынай, а каля 876 года перанесеная Карлам Лысым з Ахена ў Шартр. Гэта робіць Шартрскі сабор папулярным месцам пілігрымак. У прыватнасці, штогод на Пяцідзесятніцу з Парыжу ў Шартр праходзіць шматтысячнае міжнароднае паломніцтва каталікоў-традыцыяналістаў.

Шартрскі сабор — галоўны храм Шартрскай дыяцэзіі.

Галерэя

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. https://messes.info/lieu/28/chartres/cathedrale
  2. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шартр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Саборы Францыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Францыі