wd wp Пошук:

Шарль Эжэн дэ Фуко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фуко.

Шарль Эжэн дэ Фуко (фр.: Charles Eugène de Foucauld de Ponbriand; 15 верасня 1858, Страсбур — 1 снежня 1916) — манах-трапіст, пустэльнік, даследчык Афрыкі. Рымска-каталіцкая царква прылічыла Шарля дэ Фуко да ліку блажэнных.

Біяграфія

У 1883—1884 гг. выдаючы сябе за яўрэя-гандляра ў адзіночку падарожнічаў па паўднёвым Марока, перайшоў горы Атлас і далей вандраваў па Алжырскай Сахары.

Пазней Фуко уступіў у ордэн трапістаў і атрымаў дазвол прапаведаваць у Сахары сярод туарэгаў нагор’я Ахагар. Больш за 16 гадоў ён там жыў як мясцовы жыхар і займаўся вывучэннем звычаяў і нораваў туарэгаў, якіх спрабаваў звярнуць ў хрысціянства. Частка з іх пачытала Фуко як «вялікага марабута».

Фуко загінуў 1 снежня 1916 года ў час паўстання туарэгаў, пахаваны ў аазісе Аль-Джулія ў Алжыры.

Фуко напісаў кнігу «Reconnaissance au Maroc», акрамя таго вядомыя яго працы па лінгвістыцы і паэзіі туарэгаў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534521 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118534521 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Charles de Foucauld // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Каталіцкія манахі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Падарожнікі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Францыі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Алжыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Страсбуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трапісты
Катэгорыя·Каталіцкія місіянеры
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня