wd wp Пошук:

Шарль Мары дэ ла Кандамін

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кандамін. Шарль Мары дэ ла Кандамін (фр.: Charles-Marie de la Condamine; 28 студзеня 1701, Парыж — 4 лютага 1774, Парыж) — французскі астраном, геадэзіст і падарожнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Парыжы ў багатай дваранскай сям’і, паступіў на ваенную службу і ўдзельнічаў у аблозе Розаса, аднак хутка прысвяціў сябе выключна навуцы і з 1730 годзе быў ужо членам Французскай акадэміі. Звярнуў на сябе ўвагу прапановай выкарыстоўваць парахавыя ўспышкі для вызначэння рознасцяў даўгаты, якія на той час вызначаліся з вялікімі недакладнасцямі.

У 1736—1746 гадах правёў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку, з П’ерам Бугерам, Луі Гадэнам і Жазефам Жусьё для вымярэння дугі мерыдыяна пад экватарам. У гэтай экспедыцыі ім упершыню быў апісаны працэс атрымання каўчуку. Тады ж ім быў апісаны працэс лячэння маляры хінінам.

Затым здзейсніў яшчэ некалькі навуковых паездак, напрыклад, для назірання праходжання Венеры перад дыскам Сонца. Апроч мемуараў Кандамін выдаў «Manière de déterminer la différence en longitude de deux lieux peu éloignés l’un de l’autre» (П., 1735), «Projet d’une mesure invariable, commune à toutes les nations» (1747), «Mesure des trois premiers degrés du méridien dans l’hémisphère austral» (1751) і «Journal du voyage fait par l’ordre du Roi à l’équateur» (1751).

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Charles-Marie de La Condamine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Кондамин Шарль Мари де ла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  5. Charles Marie de La Condamine // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1701 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геадэзісты Францыі
Катэгорыя·Памерлі 4 лютага
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Астраномы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1774 годзе