wd wp Пошук:

Чэстэр Алан Артур

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Артур. Чэстэр Алан Артур (англ.: Chester Alan Arthur; 5 кастрычніка 1829, Фэрфілд, штат Вермонт — 18 лістапада 1886, Нью-Ёрк) — 21-ы прэзідэнт ЗША, з 1881 па 1885, рэспубліканец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і баптысцкага прапаведніка. Вучыўся ў «Union College» у Скенектэдзі, у штаце Нью-Ёрк. Артур з адзнакай скончыў каледж, стаў настаўнікам, а потым і дырэктарам школы, але пасля гэтага вырашыў стаць адвакатам. Прысвяціўшы сябе адвакатуры, пасяліўся ў 1851 годзе ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве пачаў граць палітычную ролю і ў 1856 садзейнічаў утварэнню рэспубліканскай партыі. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 ён у якасці першага генерал-інспектара, а пазней генерал-кватэрмайстара Нью-Ёрка працаваў над узбраеннем войскаў штата і дастаўкай узбраення на тэатр ваенных дзеянняў.

На пасадзе Прэзідэнта ЗША

Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду 19 верасня 1881, пасля забойства Джэймса Гарфілда. Галоўнай справай яго адміністрацыі было прыняцце «Закона аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана», каб ліквідаваць разгул карупцыі. Кіраваў рэарганізацыяй Ваенна-марскіх сіл ЗША, але быў падвергнуты крытыцы за змяншэнне прафіцыту федэральнага бюджэту, які назапашваўся з канца грамадзянскай вайны. На выбарах 1884 года кандыдатуру Артура не падтрымала Рэспубліканская партыя, у выніку чаго ён пайшоў у адстаўку з 4 сакавіка 1885.

Зноскі

  1. 1 2 Chester A. Arthur // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chester Alan Arthur // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці англіканства
Катэгорыя·Баптысты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Чэстэр Артур
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вермонце
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку