wd wp Пошук:

Чэскі-Цешын

Чэскі-Цешын (чэшск.: Český Těšín, польск.: Czeski Cieszyn) — горад у Чэхіі, які ўваходзіць у склад Мараўскасілезскага края. Займае плошчу 33,8 км². Насельніцтва 26 330 чалавек. Размяшчаецца на левым беразе ракі Олшэ.

Від на Чэскі-Цешын з вежы ў польскім Цешыне

Гісторыя

Тэрыторыя Чэскі-Цешына была індустрыяльным прадмесцем горада Цешын (Teschen) і называлася Саская Купа (Saská Kupa або Sachsenberg). У 1920 годзе Цешын быў падзелены паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка горада на левым беразе ракі Ользы, якая адышла Чэхаславакіі, стала называцца Чэскі-Цешын (Český Těšín).

У 1938 годзе Польшча захапіла Чэскі-Цешын і назвала яго Заходні Цешын (Cieszyn Zachodni). Пасля разгрому Польшчы ў 1939 годзе ўвесь горад быў уключаны ў склад Германіі. У 1945 годзе Чэскі-Цешын быў вернуты Чэхаславакіі.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты, падзеленыя дзяржаўнай мяжой
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Мараўскасілезскага края
Катэгорыя·Гарады, якія вылучаліся са складу іншага горада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных