wd wp Пошук:

Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні

Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні (англ.: World Orienteering Championships) — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.

Фармат

дысцыплана назва на англ. гады
індывідуальнаяангл.: Individual1966-1989
класічнаяангл.: Classic1991-2001
кароткаяангл.: Short1991-2001
доўгаяангл.: Longз 2003
сярэдняяангл.: Middleз 2003
спрынтангл.: Sprintз 2001
эстафетаангл.: Relayз 1966
змяшаная эстафетаангл.: Sprint Relayз 2014

Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.

Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з’явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме:

Медальны залік

Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.

Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з’яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з’яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў свету[1].

У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1 Швецыя495252153
2 Нарвегія434542130
3 Швейцарыя422931102
4 Фінляндыя24412994
5 Францыя135826
6 Расія1091029
7 Данія107522
8 Чэхія57820
9 Вялікабрытанія34411
10 Венгрыя3126
11 Украіна1236
12 Аўстрыя1102
13 Латвія1023
14 Аўстралія1001
15 Чэхаславакія0257
16 СССР0022
17 Германія0011
17 Італія0011
17 Беларусь0011

Зноскі

  1. Медалі чэмпіянатаў свету па арыентаванні (1966—2014) Архівавана 17 сакавіка 2015.(англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Спартыўнае арыентаванне
Катэгорыя·Чэмпіянаты свету