wd wp Пошук:

Чынуа Ачэбэ

Чынуа Ачэбэ (англ.: Chinua Achebe 16 лістапада 1930 — 22 сакавіка 2013) — нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык.

Біяграфічныя звесткі

Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на англійскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.

У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.

У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША.

Выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.

Творчасць

Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана «Things Fall Apart». Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы.[15] Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.

Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы «Arrow of God» (1964), «A Man of the People» (1966).

Прэміі і ўзнагароды

У 2007 годзе Чынуа Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію «Міжнародны Букер» за ўнёсак у сусветную літаратуру.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Chinua Achebe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/7896665.stm
  4. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 10. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. 1 2 https://www.universalis.fr/encyclopedie/chinua-achebe/
  6. Brown University reports on death of poet Chinua Achebe
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118646680 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. https://www.babelio.com/auteur/Chinua-Achebe/14206
  9. Вікіпедысты Вікіпедыя / пад рэд. Вікіпедысты — 2001.
  10. https://abidjan.net/qui/profil.asp?id=775
  11. https://news.brown.edu/articles/2009/09/achebe
  12. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  13. https://archive.today/20120906214230/http://www.mla.org/honfell_past Праверана 24 красавіка 2014.
  14. https://www.amacad.org/person/chinua-achebe
  15. http://prajdzisvet.org/events/1184(недаступная+спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі ў 2013 годзе
Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Памерлі 21 сакавіка
Паэты Нігерыі
Выкладчыкі Браўнаўскага ўніверсітэта
Англамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Асобы
Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Памерлі 22 сакавіка
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Пісьменнікі Нігерыі
Памерлі ў Бостане
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Нарадзіліся ў Нігерыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лаўрэаты Букераўскай прэміі
Нарадзіліся 16 лістапада