У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Чурылава. Чуры́лава Далёкае[1] (трансліт.: Čurylava Daliokaje, руск.: Чурилово Далёкое) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Лявонпаль Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Аляксандраўскага сельсавета[6], да 4 сакавіка 1987 года — у склад Даўгінаўскага сельсавета (у 1960—1965 гадах — Лявонпальскі сельсавет)[7].