wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Ціхаміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхаміраў.

Сяргей Аляксандравіч Ціхаміраў (нар. 28 ліпеня 1953, п. Правідзення, Чукоцкі раён, Хабараўскі край, Расія) — беларускі вучоны ў галіне малекулярнай спектраскапіі, нелінейнай оптыкі і лазернай фізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар фізіка-матэматычных навук (2001).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У. І. Леніна (1975).

З 1975 года ў Інстытуце фізікі АН БССР, з 1992 года ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. З 2007 года ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, з 2012 года загадчык лабараторыі, з 2018 года навуковы кіраўнік Цэнтра «Фатоніка атамных і малекулярных структур». Адначасова з 2012 года намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі[1].

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (2015) за цыкл работ «Даследаванне дынамікі і механізмаў хуткапрацякальных фотафізічных і фотахімічных працэсаў у складаных атамна-малекулярных сістэмах на аснове развіцця і пры змяненні метадаў звышхуткаснай кінэтычнай спектраскапіі».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне звышхуткаснай кінэтычнай спектраскапіі і фотафізікі. Унёс значны ўклад у распрацоўку і стварэнне арыгінальных лазерных сістэм, якія выпраменьваюць імпульсы піка- і фемтасекунднай працягласці. На аснове развіцця метадаў звышхуткаснай спектраскапіі выканаў сістэмныя даследаванні шэрагу хуткапрацякальных фотафізічных і фотахімічных працэсаў у складаных малекулах, біялагічна важных злучэннях, паўправадніковых і плазмонных нанаразмерных структурах і іншых атамна-малекулярных сістэмах. Усталяваў дынаміку і механізмы дысацыяцыі малекулярных сувязяў і зваротнай гемінальнай рэкамбінацыі для шэрагу біялагічна важных злучэнняў і мадэльных сістэм, якія прадстаўляюць практычны інтарэс пры пошуку новых злучэнняў з павялічаным квантавым выхадам актыўных часціц. Атрымаў генерацыю вымушанага выпраменьвання радыкаламі арганічных злучэнняў, якая адкрыла магчымасць стварэння фотахімічных лазераў з аптычнай накачкі на аснове свабодных радыкалаў арганічных злучэнняў. Выявіў і патлумачыў фармаванне анамальна шырокапалосных спектральных контураў узмацнення пры вымушаным камбінацыйным рассейванні ў крышталічным асяроддзі, распачатым фемтасекунднымі імпульсамі. Устанавіў фізічныя механізмы, якія ляжаць у аснове складанай часовай кінетыкі нелінейна-аптычнага водгуку на ўзбуджэнне фемтасекунднымі імпульсамі розных нанакампазітных структур, і рэалізаваў на гэтай базе шэраг перспектыўных хутка пераключалых аптычных прылад. Атрымаў высокастабільную генерацыю фемтасекундных імпульсаў ва ўмовах імпульснай накачкі і выкарыстання новых цвёрдацельных пасіўных затворак на квантавых кропках і стварыў на гэтай аснове магутную кампактную фемтасекундную лазерную сістэму. Прапанаваў лазерна-аптычны метад фарміравання субпікасекундных часавых пазнак ўзаемадзеяння іанізуючага выпраменьвання з крышталічнымі сцінтыляцыённымі матэрыяламі.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ЦІХАМІРАЎ Сяргей Аляксандравіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня