wd wp Пошук:

Чортаў камень Шкленікоўскі

«Чортаў камень Шкленікоўскі» — буйны ледавіковы валун каля вёскі Шкленікова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Размешчаны на полі, у 12 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 3 км на паўночны захад ад аг. Сваткі, у 1 км на поўдзень ад в. Шкленікова.

Даўжыня 4,6 м, вышыня 0,8 м; плошча ахоўваемай тэрыторыі — 14 м².

Паданне

Адносіцца да Чортавых камянёў-краўцоў і згодна паданню:

«*быццам тут жыў чорт, які па начах бясплатна шыў адзенне. Аднойчы нейкая жанчына папрасіла яго: "Чарток, пашый мне за ўсіх ладней!" Чорт прышыў два рукавы як звычайна, а на спіне яшчэ і трэці. Кабета як убачыла тую працу, раззлавалася і крыкнула: "Каб ты праваліўся, чым так рабіць!" Ад гэтых слоў чорта панесла з каменя на возера, пасля чаго яго ніхто больш не бачыў*[[2]](/Чортаў_камень_Шкленікоўскі#cite_note-2)."

Зноскі

  1. ПОСТАНОВЛЕНИЕ МИНИСТЕРСТВА ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 марта 2008 г. № 22 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» Архівавана 29 чэрвеня 2020.
  2. Культавыя i гiстарычныя валуны Беларусi / [А. К. Карабанаў, В. Ф. Вінакураў, Л. У. Дучыц і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — С. 94. — 235 с. — ISBN 978-985-08-1295-7.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Мінскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геалогія Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Славутасці Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Шкленікова