wd wp Пошук:

Чорба

Чорба

Чо́рба (малд.: ciorbă) — назва малдаўскіх, румынскіх, сербскіх, турэцкіх, македонскіх і балгарскіх гарачых густых нацыянальных супаў, долю вадкай часткі якіх (ад чвэрці да паловы) складае борш (квас).

Агульная назва паходзіць ад турэцкага слова Çorba (шурпа), якое па-рознаму вымаўляецца на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Яно дало імя розным па складзе і тэхналогіі супам цюркскіх народаў і народаў, якія жылі на тэрыторыі Асманскай імперыі: шурпа, шурбо, шчорба, шурба, шурпе, шорпа, шурва.

Кожнае фанетычнае і арфаграфічнае скажэнне дадзенага слова ператварылася ў самастойнае кулінарнае паняцце, паколькі яно аказалася звязаным з нацыянальнымі стравамі розных народаў, якія пазначаліся амаль аднолькавым словам, але мелі розны змест.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Малдаўская кухня
Катэгорыя·Балгарская кухня
Катэгорыя·Супы
Катэгорыя·Румынская кухня