wd wp Пошук:

Човен з Песэ

Човен з Песэ

Човен з Пе́сэ — на цяперашні час найстаражытнейшы човен у свеце. Знойдзены ў 1955 годзе ў вёсцы Песэ паблізу горада Хагевен (Нідэрланды) у балоцістай глебе. Радыевугляродным метадам датаваны прыкладна 8200—7600 гадамі да н.э. Памеры 298×44 см[1]. Зроблены з хвоі, апрацаванай сякерай з крэменя або аленева рога. Чоўнам карысталіся даволі працяглы час, а пасля затапілі ў балоце.

У Дрэнцкім музеі, 2019.

Праз крытычныя публікацыі, дзе сцвярджалася, што знойдзены прадмет не мог быць лодкай, бо непрыдатны для плавання, у 2001 годзе археолагі правялі эксперымент, зрабілі копію і паспяхова праверылі на плавучасць у возеры каля вёскі Вітэфеен паблізу Асена.

Цяпер човен выстаўлены ў Дрэнцкім музеі у Асені.

Зноскі

  1. Vonk, H.J. (1973). Dit land van hei en hunebedden. Hoorn: Westfriesland. ISBN 902050794X

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лодкі
Катэгорыя·Археалогія ў Нідэрландах
Катэгорыя·Мезаліт Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты