wd wp Пошук:

Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей

Абраз «Цуд Георгія аб змеі». Бабіцкая іканапісная школа. Канец XVIII — пачатак XIX стагоддзяў

Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей — музей, заснаваны ў Чачэрску 1 ліпеня 1990 года. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 стагоддзя з археалагічных помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэвалюцыйныя падзеі 1905-07 гг., дзейнасць падполля і партызанскі рух на тэрыторыі раёна ў Вялікую Айчынную вайну, землякоў Герояў Савецкага Саюза М. С. Байкова, М. К. Круглікава, А. І. і П. І. Лізюковых, Ц. П. Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979-89 гг. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пачатку 20 стагоддзя, калекцыі народных касцюмаў, рушнікоў, старажытных абразоў мясцовых майстроў і іканапісцаў бабіцкай іканапіснай школы Гаўрылы і Уладзіміра Гераковых.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культура Чачэрска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Чачэрска
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Гомельскай вобласці